BE RU EN

Сяргей Пятрухін выйшаў на волю

  • 22.10.2018, 15:43

Вядомы берасцейскі блогер адседзеў пяць дзён за акцыю супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Аб вызваленні Сяргея Пятрухіна паведаміла карыстальніца «Фэйсбука» Кацярына Белая.

Блогера з Берасця Сяргея Пятрухіна арыштавалі 18 кастрычніка ў двары ягонага дома. Ён быў дастаўлены ў ІЧУ для адбыцця пяці дзён арышту за акцыю пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці 14 кастрычніка.

Паводле звестак праваабаронцаў, штрафы і арышты за ўдзел у той акцыі атрымалі 12 чалавек.

Апошнія навіны