BE RU EN

Апытанне: Траціна ўкраінскіх прыхаджан Маскоўскага патрыярхату за аўтакефалію

  • 17.10.2018, 19:05

Больш за палову ўкраінцаў - за адзіную царкву, у тым ліку 28% прыхаджан УПЦ Маскоўскага патрыярхату.

Больш за палову ўкраінцаў - 54% - станоўча ставяцца да ідэі стварэння адзінай памеснай царквы. Такія вынікі даследавання сацыялагічнай групы «Рэйтынг», паведамляе liga.net.

Не ўважаюць гэта за добрую ідэю 19% апытаных і яшчэ 19% абыякавыя.

Больш за ўсё адзіную царкву падтрымліваюць у заходніх і цэнтральных рэгіёнах, а на ўсходзе станоўча настроеныя 37% рэспандэнтаў.

Самая вялікая падтрымка аўтакефаліі - сярод прыхаджан Украінскай грэка-каталіцкай царквы і УПЦ Кіеўскага патрыярхату. Амаль трэць - 28% - прыхаджан УПЦ Маскоўскага патрыярха таксама станоўча ставяцца да аўтакефаліі.

30% апытаных бачаць кіраўніком адзінай памеснай царквы патрыярха Філарэта (УПЦ КП), 7% - за мітрапаліта Ануфрыя (УПЦ МП) і 3% - за мітрапаліта Макарыя (УАПЦ).

Падчас даследавання з 27 верасня да 4 кастрычніка былі апытаныя дзве тысячы рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў. Хібнасць - не больш за 2,2%.

Апошнія навіны