BE RU EN

Прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Крыме: Трэба сачыць за прапагандай РФ

  • 17.10.2018, 17:15

Тады стане зразумела, быў выбух у Керчы няшчасным выпадкам альбо правакацыяй акупантаў.

Выбух у каледжы акупаванай Керчы мог быць як няшчасным выпадкам, так і правакацыяй расейскіх акупантаў. Такое меркаванне ў каментары выданню «Гордон» выказаў прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, праваабаронца Барыс Бабін.

«Мы з сумам сочым за падзеямі ў Керчы. Мае спачуванні сваякам загінулых. Вядома, у варунках акупацыі складана ўстанавіць ісціну. Расейская прапаганда ўжо пачынае распальваць міжнацыянальную варожасць. Паглядзім, да якога падману яны яшчэ дойдуць. У нас дакладнай інфармацыі, на жаль, пакуль няма. Перш за ўсё, трэба атрымаць пацверджанне наяўных звестак. Таксама трэба сачыць за прапагандай РФ. І стане зразумела, быў выбух у Керчы няшчасным выпадкам альбо правакацыяй акупантаў. Так мы зможам канстатаваць: хто і як будзе выкарыстоўваць гэта здарэнне», - падкрэсліў Бабін.

Апошнія навіны