BE RU EN

На Сафійскай плошчы ў Кіеве прайшоў падзячны малебен за аўтакефалію

  • 14.10.2018, 21:55

На Сафійскай плошчы сабраліся тысячы ўкраінскіх вернікаў.

14 кастрычніка на Сафійскай плошчы ў Кіеве прайшоў малебен за аўтакефалію праваслаўнай царквы ва Украіне пры ўдзеле прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, паведамляе gordonua.com.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў апублікаваў у Facebook фотаздымкі з набажэнства. На плошчы сабралася некалькі тысяч чалавек.

Фото: gordonua.com
Фото: gordonua.com
Фото: gordonua.com

Акрамя прэзідэнта Украіны, перад прысутнымі на плошчы выступілі прадстаяцель УПЦ КП Філарэт, прадстаяцель Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Макарый, біскуп Украінскай грэка-каталіцкай царквы Богдан Дзюрах і прадстаўнік УПЦ МП.

Апошнія навіны