BE RU EN

У слуцкіх маршрутках перапісваюць імёны і прозвішчы пасажыраў

  • 13.10.2018, 16:30

Такія новыя правілы?

«Еду ў Менск. Цяпер спыніліся, кіроўца перапісвае прозвішчы ўсіх, і людзі пакідаюць подпісы. Кажа, цяпер такія правілы.

Калі транспартнікі спыняць, загадаў з імі не размаўляць. Ён возчык - ён размаўляе. З сённяшняга дня новыя правілы. Усе дакументы ў хлопцаў у парадку, як патрабуе дзяржава. Па дарозе могуць падбіраць людзей, як і раней.

Прозвішча, імя людзей у маршрутках, як я ведаю, ужо перапісваюць тыдзень. А можа, і даўжэй», - паведаміла мясцовай газеце «Инфо-курьер» мясцовая жыхарка Маша Качаткова.

Апошнія навіны