BE RU EN

Пад Беластокам аўтамабіль вылецеў з дарогі і рэзнуўся дахам у пень

  • 22.01.2018, 11:16

Загінуў кіроўца з Беларусі.

Раніцай 20 студзеня ў Польшчы каля Саколка адбылася цяжкая аварыя, у выніку якой загінуў 43-гадовы жыхар Гародні, піша nn.by.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца ехаў мясцовай трасай №671. На прамым адцінку дарогі ён не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль вылецеў за межы праезнай часткі і перакуліўся на пень.

На месца аварыі адразу ж адправіліся ратавальнікі МНС, медыкі і паліцыя. Нягледзячы на намаганні лекараў, кіроўцу выратаваць не ўдалося.

Апошнія навіны