BE RU EN

Партыя Шульца падтрымала «вялікую кааліцыю» ў Нямеччыне

  • 21.01.2018, 18:48

За пастанову пачаць перамовы прагаласавала большасць дэлегатаў з'езда СДП.

Пазачарговы з'езд Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДП) прагаласаваў у нядзелю, 21 студзеня, за правядзенне афіцыйных перамоў аб стварэнні «вялікай кааліцыі» з блокам ХДС/ХСС, які ўзначальвае федэральная канцлерка Нямеччыны Ангелай Мэркель, паведамляе «Нямецкая хваля».

За такую пастанову прагаласавалі 362 з 642 дэлегатаў з'езда, які праходзіць у Боне. Супраць выказаліся - 279 удзельнікаў з'езду.

Чакаецца, што асновай для кааліцыйных перамоў стане 28-старонкавы выніковы дакумент, прыняты ўдзельнікамі папярэдніх кансультацый у сярэдзіне студзеня.

Апошнія навіны