BE RU EN

NASA: Да Зямлі набліжаецца астэроід

  • 21.01.2018, 10:54

Шырыня касмічнага цела складае прыкладна 0,5 км, а даўжыня - 1,2 км.

Міма Зямлі 4 лютага праляціць 2002 AJ129 - калязямны астэроід сярэдняга памеру. Пра гэта паведамляе NASA.

Шырыня касмічнага цела складае прыкладна 0,5 км, а даўжыня - 1,2 км.

Максімальна блізкая адлегласць, на якую астэроід наблізіцца да планеты, будзе ў 10 разоў большай, чым адлегласці паміж Зямлёй і Месяцам, і будзе роўная блізу 4,2 млн км.

Хоць астэроiд 2002 AJ129 класіфікуецца як патэнцыйна небяспечны, ён не ўяўляе рэальнай пагрозы сутыкнення з нашай планетай у агляднай будучыні.

«Мы сочым за гэтым астэроідам больш за 14 гадоў і вельмі дакладна ведаем яго арбіту... Нашы разлікі паказваюць, што астэроiд 2002 AJ129 не мае шанцаў - нуль - сутыкнення з Зямлёй 4 лютага або ў любы час на працягу наступных 100 гадоў», - заявіў супрацоўнік NASA Пол Ходас.

Апошнія навіны