BE RU EN

Польскія «Вігры» не прыедуць на зборы ў Беларусь праз цяжкае праходжанне мяжы

  • 20.01.2018, 15:27

Калі два з пяці дзён аддаць на дарогу, то такія трэніроўкі не маюць сэнсу.

Польскія «Вігры» не прыедуць на зборы ў Беларусь праз боязь доўгага праходжання мяжы.

Паводле папярэдніх планаў падчас падрыхтоўкі да веснавых сустрэч мясцовага чэмпіянату клуб збіраўся выехаць у Гародню на збор. У Беларусі футбалісты планавалі трэніравацца з 23 да 27 студзеня, піша «Трибуна».

«Падчас выведкі выявілася, што мы маглі б мець лагістычныя праблемы, звязаныя з доўгім чаканнем на мяжы. Калі два з пяці дзён аддаць на дарогу, то такія трэніроўкі не маюць сэнсу», - сказаў дырэктар «Вігры» Дарыюш Мазур.

Такім чынам, каманда будзе трэніравацца на ўласных аб'ектах. Змяніўся і план спарынгаў: замест кантрольных сустрэч у Беларусі «Вігры» згуляюць у Літве.

Апошнія навіны