BE RU EN

Кошты нафты падаюць праз звесткі аб росце здабычы ў ЗША

  • 19.01.2018, 10:04

Сёння раніцай сусветныя кошты нафты знізіліся больш як на 1%.

Паводле стану на 09:14 кошт сакавіцкіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent зніжаўся на 1,0'2% - да $68,6 за барэль, лютаўскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI - на 1,27%, да $63,14 за барэль, паведамляе liga.net.

Звесткі пра рост здабычы ціснуць на нафтавыя кошты. Паводле звестак, Мінэнэрга ЗША, здабыча нафты ў краіне за тыдзень, закончылася 12 студзеня і вырасла на 2,7%, або на 258 тысяч барэляў за дзень - да 9,75 млн барэляў за дзень. Таксама выраслі і запасы бензіну - на 3,6 млн барэляў, або на 1,5% - да 240,9 барэляў.

Апошнія навіны