BE RU EN

Відэафакт: F-16 перахапляе расейскі бамбавік над Белым морам

  • 18.01.2018, 14:25

Ролік быў зняты з кабіны бельгійскага знішчальніка.

15 студзеня два самалёты бельгійскіх ВПС былі паднятыя ў паветра для перахопу расейскіх бамбавікоў, якія ляцелі над Паўночным морам непадалёк ад Нідэрландаў. Цяпер інфармацыйны партал Сavok апублікаваў відэа суправаджэння расейскага бамбавіка бельгійскім знішчальнікам.

Ролік зняты з кабіны бельгійскага знішчальніка F-16S, які вылецеў на перахоп расейскіх самалётаў. Палёт Ту-160 доўжыўся больш за 13 гадзін над нейтральнымі водамі Барэнцава, Нарвежскага і Паўночнага мораў.

Знаходзіцца ў паветры такі працяглы час Ту-160 змог, дзякуючы дазапраўцы ў паветры ад лятаючага танкера Іл-78. У далейшым стратэгічны бамбавік-ракетаносец суправаджалі знішчальнікі-перахопнікі МіГ-31 ВКС Расеі.

Апошнія навіны