BE RU EN

Беспрацоўны налавіў рыбы і ракаў і цяпер заплаціць больш $1,3 тысячы

  • 13.01.2018, 10:03

У Іванаўскім раёне мужчына схадзіў на рыбалку і цяпер заплаціць 111 базавых.

Мужчына, які лавіў рыбу і ракаў сеткамі з драўлянай лодкі, трапіўся прыродаахоўнікам. Увесь улоў - мяшкі з ракамі і рыбай - мужчына выкінуў, але ўсё роўна быў злоўлены. У дачыненні да жыхара Іванаўскага раёна складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

- Беспрацоўны 57-гадовы жыхар Іванаўскага раёна незаконна здабываў рыбу і ракаў сеткамі з драўлянай лодкі, - распавядаюць Onliner.by у Пінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. - Яго заўважылі інспектары, якія праводзілі палявое кантрольнае мерапрыемства, і зафіксавалі факт незаконнай здабычы на камеру.

Мужчына сабраў улоў і зазбіраўся з'язджаць, аднак яго спынілі інспектары. Той загадзя пакінуў мяшкі са здабычай пад хвояй і спачатку аднекваўся ад іх, але яму паказалі відэазапіс, і браканьер прызнаў віну.

- Ён злавіў 36 ракаў, карасёў, шчупака, акунёў - агульная сума шкоды склала 111 базавых, - распавядаюць у прыродаахоўным ведамстве. - Гэта не першае парушэнне мужчыны - раней ён ужо прыцягваўся за браканьерства да адміністрацыйнай адказнасці.

Апошнія навіны