BE RU EN

Том Хэнкс прызнаны найлепшым акторам усіх часоў

  • 12.01.2018, 14:55

Галівудскі актор - зорка фільмаў «Форэст Гамп», «Філадэльфія», «Выратаваць шарагоўца Раяна» і іншых.

Вядомы галівудскі актор Том Хэнкс названы найлепшым акторам усіх часоў. У галасаванні папулярнага партала Ranker узялі ўдзел больш за 1,1 млн карыстачоў, піша nv.ua.

Зорка фільмаў «Форэст Гамп», «Вялікі», «Філадэльфія», «Выратаваць шарагоўца Раяна» і многіх іншых атрымаў больш за 22 тысяч галасоў кінаманаў і апынуўся на першым месцы ў рэйтынгу.

Другую пазіцыю заняла амерыканская акторка Бэт Дэвіс («Усё пра Еву», «Смерць на Ніле»), а замыкае тройку лідараў актор тэатра і кіно Марлон Брандо («Хросны бацька», «Апакаліпсіс сёння», «Трамвай Жаданне»).

Таксама ў дзясятку найвялікшых актораў у гісторыі кінематографа ўвайшлі Роберт дэ Ніра, Джэймс Сцюарт, Джэк Нікалсан, Кэцерын Хэпберн, Морган Фрымэн, Энтані Хопкінс і Дасцін Хофман.

Апошнія навіны