BE RU EN

На Сонцы адбыўся новы магутны выбліск

  • 8.09.2017, 11:50

Максімум сонечнай актыўнасці прыпаў на 11.00 паводле менскага часу.

Новы магутны выбліск, што належыць да максімальнага класу X, адбыўся на Сонцы, максімум прыпадае на 11.00 (паводле Менску), вынікае з графіка сонечнай актыўнасці Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута Акадэміі навук (ФІАН), паведамляе ria.ru.

Раней прадстаўнік ФІАН паведаміў, што на Зямлі адбываецца магнітная бура ўзроўню 4 па 5-бальнай шкале. Сіла падзеі прыкладна ў 10 разоў большая, чым прадказвалася. У Канадзе, якая знаходзіцца цяпер на начным баку Зямлі, назіраюцца моцныя палярныя ззянні на высокіх і сярэдніх шыротах. Бура носіць планетарны характар.

Паводле звестак лабараторыі, серыя выбліскаў пачалася 4 верасня. Спачатку адбыліся пяць невялікіх выбліскаў класа «М» магутнасцю 4-5 балаў, затым 6 верасня адбыўся выбліск класа «X» магутнасцю 2,2 бала, у той жа дзень здарыўся экстрэмальна моцны выбліск X9.3. Навукоўцы адзначаюць, што гэта - заканамерны вынік змяненняў у сонечнай кароне за апошнія тры дні. У гэты перыяд у выніку ўзаемадзеяння дзвюх буйных груп сонечных плям назапашвалася энэргія, якая вызвалілася ў буйным выбліску. Цяпер наступствы гэтай прыроднай з'явы цяжка прадказаць з дастатковай дакладнасцю.

Апошнія навіны