BE RU EN

У Беразіне пасля родаў дома памерла маці і двое ейных дзяцей

  • 30.09.2017, 13:44

Трагедыя адбылася ў Беразіне ўвечары 28 верасня.

У рэанімацыю з крывацёкам была шпіталізаваная 29-гадовая жанчына. Яе ў цяжкім стане выявіла сваячка, якая і выклікала "хуткую дапамогу".

З невядомых прычын жанчына адмаўлялася ад шпіталізацыі - у лякарню яе даставілі ў прымусовым парадку. Ужо ў рэанімацыі лекары выявілі ў жанчыны сляды нядаўняй радавой дзейнасці. На няшчасце, праз некалькі гадзін парадзіха памерла.

Следчыя выехалі да жанчыны дадому, дзе знайшлі ў ванным пакоі двух нованароджаных дзяцей, якія не падавалі прыкмет жыцця, паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК Менскай вобласці Таццяна Беланогая.

Як высветлілася, жанчына дома нарадзіла дзвюх дзяўчатак. Сваё становішча яна хавала і нават не звярталася да лекараў. Дарэчы, у кватэры яна жыла разам з мужам і шасцігадовым сынам.

Цяпер праводзіцца даследчая праверка паводле факту смерці двух нованароджаных дзяцей ды іхняй маці.

Апошнія навіны