BE RU EN

Пяскоў: Пуцін можа прыехаць на «Захад-2017»

  • 14.09.2017, 18:51

Прэс-сакратар кіраўніка Крамля рэзюмаваў магчымае наведванне Пуціным беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін можа наведаць «адзін з кампанентаў вайсковых вучэнняў «Захад-2017». Пра гэта заявіў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, інфармуе ТАСС.

Апошні раз Пуцін наведваў вучэнні «Захад» у 2013 годзе.

14 верасня ў Беларусі стартуюць вучэнні «Захад-2017», якія будуць доўжыцца да 20 верасня. Вайскоўцы РФ пачалі прыбываць у краіну 24 ліпеня.

Апошнія навіны