BE RU EN

Фотафакт: Хто прыйшоў на змену бонсцікам

  • 13.09.2017, 9:59

Менская гандлёвая сетка прыдумала дзіўныя назвы для «герояў» сваёй рэкламнай акцыі.

Зусім нядаўна ў Беларусі яшчэ быў ажыятаж праз бонсцікаў. Толькі ён пайшоў на спад, як на змену бонсцікам прыйшлі фігуркі-эмоджы, піша kurjer.info.

Менская сетку крам «Рублёўскі» запусціла акцыю раздачы фігурак-эмоджы - усмешак у выглядзе маленькіх фігурак-ручак. Іх з'яўленне ўзрушыла сацсеткі. Больш за ўсё ўвагу прыцягнула фігурка пад назвай Какаш.

Хтосьці захапляецца акцыяй і дзеліцца фота «бясплатных» фігурак, хтосьці вінаваціць краму ў плагіяце, параўноўваючы ўсмешкі з бонсцікамі.

Апошнія навіны