BE RU EN

Саакашвілі вярнуўся ва Украіну

  • 10.09.2017, 20:21

Прыхільнікі экс-прэзідэнта Грузіі перавялі яго праз украінскую мяжу.

Сотні прыхільнікаў экс-прэзідэнта Грузіі прарвалі ачапленне памежнікаў з украінскага боку, і ў іх атачэнні Міхаіл Саакашвілі перасёк мяжу Украіны.

Пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства экс-губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі анансаваў на сёння, 10 верасня, сваё вяртанне ва Украіну. Ён планаваў перасекчы мяжу праз прапускны пункт Кракавец у Львоўскай вобласці а 13:00, аднак некалькі разоў мяняў свой маршрут і спрабаваў адправіцца да ўкраінскай мяжы на цягніку Інтэрсіці Перамышль-Кіеў.

Апошнія навіны