BE RU EN

Расейскі актор Пашынін стаў добраахвотнікам ва ўкраінскім войску

  • 24.08.2017, 20:56

Вядомы па фільме пра вайну «Грозовые ворота» актор пайшоў добраахвотнікам ва Узброеныя сілы Украіны.

Расейскі актор Анатоль Пашынін, вядомы па шматсерыйнаму фільму пра вайну «Грозовые ворота» пайшоў добраахвотнікам у Узброеныя сілы Украіны. Пра гэта паведаміў вайсковы журналіст Андрэй Цапліенка ў Facebook.

«Не думаў, што буду сустракаць Дзень Незалежнасці ў кампаніі чалавека з варожых акопаў. Але «старшы лейтэнант Даронін» - за нас! Зорка расейскага кіно, герой культавага серыяла «Грозовые ворота», а цяпер добраахвотнік ўкраінскага войска Анатоль Пашынін сустракае свята з субратамі на перадавой. Дзе кулі, кроў і гераізм сапраўдныя. І свята Незалежнасці мае сапраўдны, непаўторны смак», - напісаў ён.

Пашынін ужо каля трох гадоў жыве ва Украіне на правах нелегала. Ён прыехаў, калі пачаўся Майдан, і з тых часоў не пакідаў межы краіны. Пасля акупацыі Крыма, у сакавіку 2014 года, запісаў відэазварот да расейцаў, у якім паспрабаваў растлумачыць, што адбылося ў Кіеве, і пераканаць іх у неабходнасці змагацца за ўласную свабоду.

Пашынін нарадзіўся ў Светловодску Кіраваградскай вобласці, дзяцінства правёў на Запарожжы, дзе скончыў школу і Дзяржаўную інжынерную акадэмію (факультэты каляровых металаў і эканомікі прадпрыемстваў). Пасля гэтага з'ехаў у Маскву і паступіў у Вышэйшую тэатральную вучэльню імя Міхаіла Шчэпкіна. Здымацца ў кіно пачаў у 2001 годзе. Шмат гуляў у тэлесерыялах, што прынесла актору шырокую вядомасць у Расеі. Беларускаму гледачу ён вядомы па галоўных ролях у тэлестужках «Украденное счастье» і «Грозовые ворота».

Апошнія навіны