BE RU EN

Беларусы пачалі збор подпісаў супраць прапаганды сталінізму

  • 24.08.2017, 16:59

Удзельнікі форуму «Бальшавіцкі тэрор. Права на ўстанаўленне ісціны» заклікаюць падпісаць петыцыю.

22 жніўня напярэдадні Міжнароднага дня Памяці ахвяраў сталінізму і нацызму («Дня чорнай стужкі») у Менску прайшоў Форум «Бальшавіцкі тэрор».

Удзел у Форуме ўзялі блізу сарака чалавек, сярод якіх беларускія гісторыкі, праваабаронцы, лідары партый і ініцыятыў. Паводле вынікаў прынятай на форуме рэзалюцыі была створаная петыцыя.

Асноўныя патрабаванні - адкрыць архівы КДБ, назваць імёны ахвяраў сталінізму і месцы іх расстрэлаў, забараніць прапаганду сталінізму.

Падпісаць петыцыю можна тут.

Апошнія навіны