BE RU EN

Актывіст з Баранавічаў змагаецца з беззаконнем у судах

  • 24.08.2017, 9:47

Судовая сістэма працуе паводле прынцыпу «без мяне мяне жанілі».

Актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык не пагадзіўся з пастановай суда Цэнтральнага раёна Менска. Актывіста пакаралі 30 базавымі штрафу за ўдзел у акцыі 7 ліпеня ў Менску.

Акцыя была накіраваная супраць вайсковых расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» і ў падтрымку палітвязняў.

«Менскі суд пакараў мяне без мяне, хоць я напісаў заяву аб тым, каб суд перанеслі ў Баранавічы, праз тое што не маю сродкаў, каб прыехаць у Менск. Але яны ўсё роўна мяне засудзілі. У нас такія суды, што яны судзяць без чалавека, якога хочуць пакараць. Сведкі - толькі міліцыянты. Беззаконне, якое было, такое ж і застаецца ў краіне далей», - распавёў Рыгор Грык «Радыё Рацыя».

Рыгор Грык з дапамогай сяброў Праваабарончага цэнтру «Вясна» напісаў касацыйную скаргу ў Менскі гарадскі суд.

Апошнія навіны