BE RU EN

Робаты, якія танчаць, пабілі рэкорд кнігі Гінеса

  • 20.08.2017, 12:05

Новыя рэкардсмены здольныя не толькі танцаваць: яны валодаюць прыёмамі кунг-фу і боксу, а таксама спяваюць.

У кітайскім горадзе Гуанчжоу 1069 робатаў Dobi ад WL Tech наладзілі самы масавы танец машынаў.

Робатаў ацанілі як належыць, у іх атрымалася пабіць сусветны рэкорд, які афіцыйна зафіксавалі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса, паведамляе АНТ.

Дзякуючы кіраванню праз адзіны цэнтр, 1069 робатаў здолелі выканаць танец з ідэальнай дакладнасцю. Некалькі ўдзельнікаў шоу так захапіліся выступам, што нават упалі падчас танцу.

Робаты Dobi здольныя не толькі танцаваць. Яны могуць паказваць прыёмы кунг-фу і боксу, а таксама валодаюць высокімі вакальнымі дадзенымі.

Нагадаем, што ранейшы сусветны рэкорд усталявалі 1040 кітайскіх робатаў у Ціндаа (правінцыя Шаньдун).

Апошнія навіны