BE RU EN

Украінскія валанцёры стварылі нябачны беспілотнік

  • 13.08.2017, 15:46

Беспілотнік не змогуць зафіксаваць найноўшыя сістэмы назірання, а пры тушэнні GPS-сігналу ён здольны вярнуцца.

Украінскія валанцёры з Чаркасаў і Кіева стварылі ўнікальны беспілотнік «Маргарыта» коштам больш за 170 тысяч грыўняў, паведамляе economistua.com.

Як сцвярджаюць канструктары, яго не змогуць зафіксаваць найноўшыя сістэмы назірання, а пры тушэнні GPS-сігналу ён здольны вярнуцца.

Над распрацоўкай машыны аўтары працавалі на працягу года. Новы беспілотнік здольны зафіксаваць пазіцыі вайскоўцаў і вярнуцца незаўважаным.

Са слоў распрацоўшчыкаў, у «Маргарыце» ўжытая такая схема датчыкаў, якая дазваляе працаваць пры поўным тушэнні GPS расейскім ГЛОНАСС.

Гэты невялікі беспілотнік можа працаваць карэктарам агню і далёкім выведнікам.

Адзін з канструктараў, вайсковец з сігналам «Крэчат», працуе над дысертацыяй аб сістэмах радыёкіравання. Ён заявіў, што асноўная ідэя беспілотніка - гэта захаванне жыцця людзей».

«Маргарыта» праходзіць тэставыя выпрабаванні. Валанцёры ўжо абвясцілі збор сродкаў на наступны праект - «Тарас», названы так у гонар загінулага маладога распрацоўніка беспілотнікаў. Сістэма «Тарас» будзе складацца з двух самалётаў-выведнікаў, якія працуюць у тандэме. Новыя беспілотнікі атрымаюць найменне «Гром» і «Маланка».

Апошнія навіны