BE RU EN

Менскія фанаты Linkin Park далей нясуць кветкі да амбасады ЗША

  • 24.07.2017, 21:37

На мінулым тыдні фанаты ўсталявалі каля амбасады мемарыяльную шыльду.

Менскія фанаты гурту Linkin Park далей нясуць кветкі да амбасады ЗША на вуліцы Старавіленскай. Нагадаем, 41-гадовага вакаліста гурту Чэстара Бэнінгтана раніцай 20 ліпеня знайшлі мёртвым у прыватным доме ў прадмесці Лос-Анджэлеса, піша tut.by.

У спевака засталося 6 дзяцей ад двух шлюбаў. СМІ паведамляюць, што апошнім часам Чэстар меў праблемы з наркотыкамі, алкаголем, і раней ён казаў пра самагубства.

СМІ адзначаюць, што Бэнінгтан памёр у дзень нараджэння свайго сябра Крыса Корнэла, вакаліста Soundgarden. Корнэл пайшоў з жыцця некалькі месяцаў таму, прычынай ягонай смерці таксама назвалі самагубства.

У канцы жніўня 2015 года каліфарнійскі гурт сабраў поўную «Мінск-Арэну». Канцэрт прайшоў з вялікім поспехам, прыхільнікі засталіся задаволеныя. Фанаты так чакалі сваіх куміраў, што нават запісалі для Бэнінгтана экскурсію па Менску.

Апошнія навіны