BE RU EN

Памёр першы савецкі мільянер Арцём Тарасаў

  • 23.07.2017, 19:57

Тарасаў быў вядомы як першы савецкі легальны мільянер.

Памёр першы савецкі мільянер Арцём Тарасаў, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу партыі «Яблоко», ад якой ён вылучаўся ў Дзяржаўную думу.

Тарасаву было 67 гадоў.

Арцём Тарасаў у 1989 годзе стаў вядомы як першы савецкі легальны мільянер. Ён атрымаў заробак тры мільёны рублёў ад свайго кааператыва «Тэхніка». У тым жа годзе як віцэ-прэзідэнт Саюза кааператараў прапанаваў выдаваць штотыднёвую газэту - з яе пасля вырас ВД «Коммерсант».

Тарасаў быў дэпутатам Дзяржаўнай думы першага склікання. Ён таксама вылучаўся ў губернатары Санкт-Пецярбурга і Краснаярскага краю, але не перамагаў на выбарах. У 2016 годзе беспаспяхова балатаваўся ў думу ад «Яблоко».

У апошнія гады Арцём Тарасаў узначальваў «Інстытут інавацый». Як распавядаў прадпрымальнік штотыднёвіку «Деньги», ягоная арганізацыя займалася наступнымі праектамі: «[Ёсць] тэхналогія, якая дазваляе развязаць праблему голаду ў свеце, бо ператварае ўсякую арганіку ў карысную бялковую ежу для людзей, нават пілавінне. Альбо ёсць першы і адзіны ў свеце эталон для вымярэння адной дзясятай долі нанамэтра. Або тэхналогія падаўжэння жыцця чалавека да двухсот гадоў. Я ўжыў яе на сабе: вельмі цікава паглядзець, як у нашай краіне ў наступныя сто гадоў будуць развівацца падзеі».

Апошнія навіны