BE RU EN

Найлепшыя кадры з першага дня фэсту «Басовішча-2017»

  • 15.07.2017, 17:59

Пад Беластокам стартаваў Фэст Музыкі Маладой Беларусі.

Упершыню «Басовішча» было праведзенае ў 1990 годзе. З цягам часу свята стала адной з галоўных пляцовак беларускамоўнай музыкі. З 1992 да 2009 года праводзіўся конкурс маладых гуртоў, сярод пераможцаў якога Znich, Zet, :B:N:, Mauzer ды іншыя.

Адкрывалі фэст гурты BarRokka, Leibonik, SnopSnoŭ і Teleport.

У першы дзень выступалі беларускія гурты The Superbullz, Re1ikt, Ilo & Friends, .K, «Нагуаль» і сербы Neozbiljni Pesimisti.

Галоўнымі выступоўцамі першага дня сталі берасцейскія панкі «Дай дарогу!», якія ўпершыню выступілі ў Гарадку.

Карэспандэнт Сharter97.org падаў фотарэпартаж з месца правядзення фэсту:

Апошнія навіны