BE RU EN

Пад Берасцем высадзіліся сотні расейскіх дэсантнікаў

  • 5.06.2017, 10:33

Вайскоўцы прыбылі ў Берасце на вучэнні «славянскае брацтва-2017».

Падраздзяленне Паветрана-дэсантных войскаў Расеі прыбыла ў Берасце на вучэнні «славянскае брацтва-2017» Узброеных сіл Расеі, Беларусі і Сербіі.

«Узмоцненае падраздзяленне 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі прыбыло воінскім чыгуначным эшалонам з Пскова ў Берасце для ўдзелу ў сумесным тактычным вучэнні «славянскае брацтва-2017» Узброеных сіл Расеі, Беларусі і Сербіі», - гаворыцца ў паведамленні, якое паступіла ў «Інтэрфакс».

На чыгуначную станцыю Берасце дастаўлены больш за 300 дэсантнікаў са штатнай стралковай зброяй, 24 адзінкі бронетэхнікі і звыш 10 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. На вучэннях расейскія дэсантнікі будуць дзейнічаць у баявой экіпіроўцы «ратнікаў», а экіпажы баявых машын - у ахоўных камплектах «Каўбой».

«Пасля разгрузкі эшалона расейскія дэсантнікі на баявых машынах учынілі марш у палявы лагер, створаны на перыяд вучэнняў, у раёне Берасцейскай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні.

Вучэнні «славянскае брацтва-2017» з удзелам падраздзяленняў ПДВ Расеі, Сіл спецыяльных аперацый Беларусі і спецыяльных войскаў Сербіі пройдуць з 6 да 14 чэрвеня на беларускім палігоне «Берасцейскі».

Апошнія навіны