BE RU EN

Функцыянер берасцейскага «Дынама»: Сустракаліся заробкі і па $15 тысяч

  • 20.06.2017, 15:10

Максім Краснабаеў распавёў, колькі зарабляюць беларускія футбалісты.

Камерцыйны дырэктар берасцейскага «Дынама» Максім Краснабаеў распавёў пра заробкі ў клубе і беларускі чэмпіянат, піша onliner.by:

«Калі казаць пра заробкі, мы стараемся прытрымлівацца разумных сярэднярыначных значэнняў. Гэта датычыцца і персаналу, і футбалістаў. Безумоўна, у Беларусі ёсць шэраг клубаў, у якіх сярэдні заробак вышэйшы, чым у нашым. Калі ў Беларусі было пабагацей, сустракаліся аклады і па 15 тысяч даляраў. Зараз такое можа дазволіць сабе адзін клуб. У шырокім дыяпазоне заробкі па лізе - 3-7 тысяч даляраў. У нашым клубе самыя высокія заробкі - у Торэса і Чыдзі. Астатнія атрымліваюць менш».

Апошнія навіны