BE RU EN

На Міншчыне спынілі працу 10 мясных прадпрыемстваў

  • 19.06.2017, 21:11

Ветслужба Беларусі спыніла працу прадпрыемстваў, якія парушаюць патрабаванні пры пастаўках мяса ў РФ.

Ветслужба Беларусі спыніла працу 10 прадпрыемстваў і цэхаў, якія парушалі ветэрынарна-санітарныя патрабаванні пры пастаўках мясной прадукцыі ў РФ, паведамляе interfax.by са спасылкай на Рассельгаснагляд.

У лютым гэтага года расейская служба ўвяла забарону на пастаўкі ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з шэрагу прадпрыемстваў Менскай вобласці. Прычынай сталі шматлікія парушэнні патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і РФ, а таксама абгрунтаваныя сумневы ў беларускім паходжанні прадукцыі, якая адгружаецца на адрас расейскіх атрымальнікаў.

Пасля гэтага ветэрынарная і санітарная службы Менскай вобласці праверылі гэтыя прадпрыемствы і выявілі парушэнні ўмоў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі.

У сувязі з гэтым да ліквідацыі парушэнняў прыпынена работа 10 прадпрыемстваў і цэхаў: ААТ «АграснабкомплектПлюс», ЗАТ «Мясны замак-Экапрам», забойны цэх Смалявіцкага райспажыўтаварыства, забойны цэх Маладзечанскага райспажыўтаварыства, каўбасны цэх прадпрыемства «Пяршаі-2014», ААТ «Занарочанскі» , каўбасны цэх Нясвіжскага райспажыўтаварыства, забойны пункт Стаўбцоўскага райспажыўтаварыства, забойны цэх Чэрвеньскага райспажыўтаварыства, цэх мясных паўфабрыкатаў ЗТАА «МартІнкаФуд».

Апошнія навіны