BE RU EN

Віталь Рымашэўскі: Cілавікі «напрацавалі» на санкцыі

  • 15.06.2017, 10:34

КДБ і МУС - галоўныя «вінаватыя» ў падаўжэнні ЗША санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.

Праца КДБ і МУС прынесла свае вынікі - ЗША падоўжылі санкцыі ў дачыненні да ўладаў Беларусі. Так пракаментаваў сустаршыня аргкамітэту для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі падаўжэнне прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў, піша bchd.info.

«За ўвядзенне санкцый у дачыненні да краіны, а таксама за міжнародную ізаляцыю цалкам адказныя рэпрэсіўныя органы беларускай улады - МУС і КДБ. Іх дзеянні за апошнія паўгода: брутальныя арышты мірных дэманстрантаў, «Справа патрыётаў», парушэнне права на свабоду слова - цалкам дыскрэдытавалі Беларусь на міжнародным узроўні. Усе намаганні МЗС палепшыць імідж краіны былі марныя», - адзначыў ён.

Сустаршыня БХД нагадаў, што ў лісце Дональда Трампа да Кангрэсу адзначаецца, што «дзеянні некаторых беларускіх палітыкаў падрываюць дэмакратычныя працэсы краіны», а «карупцыя і парушэнне правоў чалавека ў Беларусі з'яўляюцца пагрозамі для нацыянальнай бяспекі і замежнай палітыкі ЗША».

Апошнія навіны