BE RU EN

Сіноптыкі: Заўтра будзе да +28 градусаў

  • 30.05.2017, 14:47

У Беларусі 31 траўня чакаюцца навальніцы.

У сераду будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы на захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах навальніцы.

Вецер паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, парывы - да 14 м/с, удзень месцамі парывы могуць дасягнуць 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14, на захадзе да 16 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў, на поўдні да 28 цяпла, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны