BE RU EN

Сурыкаў: На БелАЭС можна пабудаваць яшчэ два рэактары

  • 26.05.2017, 15:43

Пасол РФ у Беларусі рэзюмаваў план «пашырэння» Астравецкай АЭС.

Сёння праект БелАЭС прадугледжвае ўзвядзенне двух энэргаблокаў па 1200 МВт кожны. Аднак, у выпадку, калі энэргія будзе запатрабаваная, са слоў Сурыкава, могуць пабудаваць яшчэ два рэактары, піша belmarket.by.

- Вяліся прапрацоўкі, што ў выпадку нармальнага развіцця падзей і рынкаў збыту электраэнэргіі, а таксама спадарожнага цяпла, ёсць рэзервовыя пляцоўкі пад будаўніцтва яшчэ двух рэактараў - падваення магутнасці тут жа, бо геалагічныя ўмовы тут самыя спрыяльныя. Інфраструктура ўся будзе, будуць два працоўныя рэактары - можна думаць над перспектывай пашырэння гэтага аб'екта, - перадае словы Сурыкава БЕЛТА.

На будаўнічай пляцоўцы БелАЭС у Астравецкім раёне сёлета ўсталявалі корпус першага рэактара. Вядуцца работы для далейшага мантажу энэргетычнай устаноўкі. З будаўніцтвам АЭС ужо звязана некалькі інцыдэнтаў. Гэтае пытанне ўвесь час паднімаецца Літвой, у 30 км ад мяжы з якой будуецца АЭС.

Чакаецца, што першы блок АЭС будзе запушчаны ўжо ў 2019 годзе.

Апошнія навіны