BE RU EN

Брамнік менскага «Дынама» можа перайсці ў «Салават Юлаеў»

  • 1.05.2017, 18:52

Сёння дзеянне кантракту Бэна Скрывенса з «зубрамі» скончылася.

Як паведамляе «Спорт-Экспрэс», брамнік менскага «Дынама» Бен Скрывенс можа перайсці ў уфімскі «Салават Юлаеў».

Гэтую інфармацыю не стаў зняпраўджваць генеральны дырэктар расейскай каманды Леанід Вайсфельд.

— Чуў, што Скрывенс да вас у «Салават» збіраецца.

— Усё можа быць.

— Як жа вы ўсіх легіянераў змесціце?

— Дык іх жа колькі хочаш можна мець.

— Але прыйдзецца кагосьці ў запасе ўвесь час пакідаць.

— Разбярэмся.

У мінулым сезоне Скрывенс правёў за менскае «Дынама» 60 матчаў, адбіўшы 91,6% кідкоў. Сёння яго кантракт з «зубрамі» закончыўся.

Раней гендырэктар беларускага паўнамоцнага прадстаўніка ў КХЛ Анатоль Курылец заявіў, што менчукі хочуць пакінуць канадскага галкіпера у сваім складзе.

Апошнія навіны