BE RU EN

Пуцін звольніў 12 генералаў

  • 1.05.2017, 18:43

Прэзідэнт РФ пазбавіў сваіх пасад шэраг генералаў МУС, СКР і МНС.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна з якім сваіх пасад пазбавіліся 12 высокапастаўленых генералаў МУС, СКР і МНС, дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Акрамя таго, згодна з распараджэннем расейскага лідара, з пасадаў былі знятыя намеснік міністра ў справах грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацый Уладзімір Артамонаў, палкоўнік юстыцыі і першы намеснік кіраўніка следчага ўпраўлення СКР у рэспубліцы Башкартастан Рым Габдулін, а таксама пракурор Кастрамскай вобласці Юрый Рыкаў.

Свае пасады з 1 траўня, як адзначаецца ў дакуменце, таксама перасталі займаць намеснік начальніка нацыянальнага цэнтра кіравання ў крызісных сітуацыях у экстраным рэагаванні МНС генерал-маёр Сяргей Варанцоў, кіраўнік следчага ўпраўлення СКР Ульянаўскай вобласці Аляксей Еўдакімаў і начальніка галоўнага ўпраўлення Федэральнай службы выканання пакаранняў у Пермскім краі, генерал-лейтэнант унутранай службы Рыгор Жолудаў.

Апошнія навіны