BE RU EN

Яўген Афнагель: Пакуль улада не выканае нашы патрабаванні, яна будзе чуць гучнае «Баста!»

  • 1.05.2017, 17:52

Народные акции протеста на улицах белорусских городов будут продолжаться.

Народныя акцыі пратэсту на вуліцах беларускіх гарадоў будуць прадаўжацца.

Пра гэта на першамайскім мітынгу ў цэнтры Менска заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель. Сайт Charter97.org праводзіў тэкставую онлайн-трансляцыю з мітынгу.

«Я нагадаю ўсе нашы патрабаванні да гэтага рэжыму, якія мы вылучылі, пачынаючы з 17 лютага. Гэта: скасаваць дэкрэт №3, скасаваць усе незаконныя паборы, правесці свабодныя выбары. Да гэтых патрабаванняў за апошнія месяцы дадаліся яшчэ два: вызваліць усіх палітвязняў і скасаваць супольныя з Пуціным вайсковыя вучэнні «Захад-2017», якія пагражаюць незалежнасці Беларусі.

І пакуль гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя, мы будзем выходзіць на вуліцы нашых гарадоў. Мы будзем пратэставаць, мы будзем казаць уладзе наша гучнае «Баста!», - заявіў Яўген Афнагель.

Апошнія навіны