BE RU EN

Стала вядомая пяцёрка прэтэндэнтаў на прэмію Фонду Барыса Нямцова

  • 1.05.2017, 14:17

У найбліжэйшы час Фонд пасля тайнага рэйтынгавага галасавання назаве пераможцу.

На сайце «Новай газеты» скончылася галасаванне за кандыдатаў на прэмію імя Барыса Нямцова. Цягам месяца чытачы выбіралі фінальную пяцёрку з 30 кандыдатаў, вылучаных «вялікім журы» праваабарончых і грамадскіх арганізацый. У найбліжэйшы час Фонд Нямцова пасля тайнага рэйтынгавага галасавання назаве пераможцу, паведамляе «Радыё Свабода».

Больш за ўсё галасоў чытачоў набраў Ільдар Дадзін, першы ў Расеі палітвязень, які адсядзеў паводле артыкула за неаднаразовае парушэнне правілаў правядзення мітынгаў.

За ім ідуць апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, Сяргей Махнаткін, актывіст, які знаходзіцца ў калоніі, праваабаронца і журналістка Зоя Светава. Замыкае пяцёрку школьнік Максім Лосеў, адзін з арганізатараў антыкарупцыйнай акцыі 26 сакавіка ў Бранску, за якую ён быў затрыманы наўпрост на ўроку ў школе.

Дадзін і Навальны ўжо былі сярод прэтэндэнтаў летась. Тады першым лаўрэатам прэміі Фонду Барыса Нямцова стаў чалец Федэральнай палітрады партыі «Яблык», былы дэпутат Пскоўскай абласной думы, журналіст Леў Шлосберг.

Апошнія навіны