BE RU EN

На мяжы сабраліся чэргі з фур

  • 1.05.2017, 11:36

Блізу 650 грузавікоў чакаюць выезду ў Літву.

Адпаведная інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Паводле стану на 10.00 у чарзе на выезд з Беларусі ў Літву ў пункце пропуску "Каменны Лог" знаходзіцца 330 фур і 20 легкавых аўто, "Беняконі" - 69 грузавікоў, у "Катлоўцы" - 170, у "Прывалцы" - 68 грузавых аўтамабіляў.

Выезду ў Латвію ў "Грыгораўшчыне" чакаюць 40 грузавікоў, у "Урбанах" у чарзе стаіць 10 фур. На мяжы з Польшчай і Украінай чэргаў няма.

Апошнія навіны