BE RU EN

Заснавальнік карпарацыі Alibaba заступіў на пасаду памочніка генеральнага сакратара ААН

  • 1.05.2017, 11:25

Кітайскі мільярдэр Джэк Ма заявіў, што паспрабуе паўтарыць свой поспех у Афрыцы.

Заснавальнік карпарацыі Alibaba Джэк Ма прыбыў у штаб-кватэру ААН у Жэневе, каб пачаць працу ў якасці новага памочніка Генеральнага сакратара арганізацыі, паведамляе сайт cctv.com.

Ён быў прызначаны на пасаду ў верасні мінулага года. Таксама Джэк Ма будзе выконваць абавязкі дарадцы ў пытаннях моладзевага прадпрымальніцтва і малога бізнэсу на канферэнцыі аб гандлі і развіцці Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

На вітальнай вечарыне кітайскі мільярдэр заявіў, што паспрабуе паўтарыць поспех падраздзялення Alibaba Ant Financial у Афрыцы з мэтай стымуляцыі развіцця рэгіёну. Ant Financial - даччыная кампанія, якая спецыялізуецца на Інтэрнэт-аплатах і аплатах з выкарыстаннем крэдытных карт.

Апошнія навіны