BE RU EN

Эколаг Таццяна Новікава: Час спыніць Астравецкую пачвару!

  • 26.04.2017, 20:19

Беларусы павінны дамагацца спынення будаўніцтва БелАЭС.

Прадстаўніца партыі «Зялёныя» Таццяна Новікава распавяла, чаму Астравецкая АЭС можа стаць новым Чарнобылем:

«Мы сёння выйшлі на акцыю, каб сказаць «не» будаўніцтву Астравецкай атамнай станцыі! Чарнобыль прадаўжаецца. На нашых сталах – цэзій, стронцый, небяспечныя радыёнукліды. Дзеці, якія жывуць на забруджаных тэрыторыях – далей хварэюць. Пра гэта кажуць навукоўцы.

Апошнія звесткі, якія літаральна ўчора былі апублікаваныя, кажуць пра тое, што расце колькасць дзіцячых захворванняў. Сёння мы выступаем не толькі супраць Чарнобыля, але і супраць Астраўца. Нават атамныя станцыі, якія спраўна працуюць, даюць радыяцыйны фон. Што ж сёння адбываецца ў Астраўцы? Яго пачалі будаваць без архітэктурнага праекта, адзін рэактар – выпусцілі, другі – прымялі. Праз два гады ў гэты рэактар будуць загружаць ядзернае паліва. Ці можа прымяты корпус спраўна працаваць? Экспэрты кажуць, што гэта расейская рулетка. Запускаць рэактар з такім корпусам нельга. У нас засталося не так шмат часу. Час спыніць Астравецкую пачвару!»

Сайт Сharter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з «Чарнобыльскага шляху».

Апошнія навіны