BE RU EN

Цімеа Бачынскі: Беларусь чакае шэраг паспяховых гадоў

  • 23.04.2017, 16:20

Вядомая швейцарская тэнісістка ўпэўнена, што ў беларускага тэніса наперадзе паспяховы перыяд.

Швейцарская тэнісістка Цімеа Бачынскі саступіўшы Аляксандры Сасновіч адзначыла, што ў беларускага тэніса наперадзе паспяховы перыяд.

«Беларусь чакае шэраг паспяховых гадоў. Бо і мужчынская, і жаночая каманды дэманструюць выдатныя вынікі. Што тычыцца жаночай каманды, то ў ёй шмат разнапланавых моцных гульцоў.

Аляксандра Сасновіч выклікае толькі станоўчыя эмоцыі. Яна ціхая, спакойная, добразычлівая. У апошнія месяцы яна дэманструе вельмі добрыя вынікі, так што, думаю, яна будзе станавіцца толькі мацнейшай.

Не хачу параўноўваць яе з Вікай Азаранкай — кожны гулец з'яўляецца індывідуальнасцю. Мяне ў юнацтве часта параўноўвалі з Марцінай Хінгіс, і гэта было сур'ёзным грузам», — цытуе Бачынскі «Прессбол».

Апошнія навіны