BE RU EN

Канада падняла знішчальнікі для перахопу бамбавікоў РФ

  • 22.04.2017, 16:40

Знішчальнікі ВПС Канады ўпершыню з 2015 года падняліся ў паветра для суправаджэння расейскіх «Мядзведзяў».

Знішчальнікі-бамбавікі CF-18 Hornet Каралеўскіх вайскова-паветраных сіл Канады перахапілі два расейскія стратэгічныя бамбавікі Ту-95 («Мядзведзь») у паветранай прасторы ля паўночнага ўзбярэжжа краіны. Інцыдэнт адбыўся 20 красавіка і зафіксаваны ўпершыню з 2015 года, піша «Нямецкая хваля».

Прадстаўніца аб'яднанага амерыкана-канадскага Камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі, маёр Джэніфер Стаднік удакладніла, што для суправаджэння расейскіх «Мядзведзяў» у паветра былі таксама паднятыя знішчальнікі F-22 ВПС ЗША, якія базаваліся за межамі Аляскі.

За мінулы тыдзень расейскія баявыя самалёты чатыры разы набліжаліся да паветранай прасторы ЗША або Канады, адзначае агенцтва.

Апошнія навіны