BE RU EN

Украіна перадасць у Гаагу ўсю сакрэтную перапіску з Крамлём

  • 8.03.2017, 18:09

На такі крок украінскія ўлады наважыліся праз хлуслівыя заявы прадстаўніка РФ у трыбунале.

Міністэрства замежных спраў Украіны прыняло пастанову перадаць у Міжнародны суд ААН усе дыпламатычныя ноты, якія былі перададзеныя расейскай старане пасля пачатку агрэсіі Расеі.

Аб гэтым сказаў у сваім выступе ў Гаазе адзін з удзельнікаў украінскай дэлегацыі, амерыканскі адвакат Давід Зіёнц, паведамляе "Украінская праўда".

Украіна пастанавіла перадаць непублічную перапіску з РФ, кажа Зіёнц, праз хлуслівыя абвінавачванні з боку Масквы ў тым, што Кіеў не падаваў Расеі канкрэтных прэтэнзій.

"Спадар Рагачоў (прадстаўнік РФ, - рэд.) кажа, што Украіна не давала Расеі канкрэтныя выпадкі парушэнняў. Ён кажа, што кожны дакумент утрымліваў толькі агульныя рэчы. Аднак ён не падаў суду усе без выключэння дакументы дыпламатычнай перапіскі", - сказаў Зіёнц, дадаўшы, што ўкраінская старана першапачаткова не планавала закідваць суд такой колькасцю дакументаў.

Апошнія навіны