BE RU EN

Вадзім Саранчукоў: Цяпер беларусы пакажуць свой характар Лукашэнку

  • 29.03.2017, 20:05

Актывіст з Гародні ўпэўнены, што беларусы больш не маюць намеру трываць выбрыкі правадыра.

Лідар Гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў адбыў 13 дзён арышту. У інтэрв'ю «Радыё Свабода» ён заявіў, што беларусы больш не маюць намеру глядзець на выбрыкі дыктатара.

«З маіх назіранняў, цяпер ужо і народ ніяк не ацэньвае змяненняў, унесеных у дэкрэт. І тут я перакананы, што людзі таксама ўсялякімі спосабамі будуць імкнуцца да поўнага скасавання дэкрэту. Думаю, што яны цяпер пакажуць свой характар Лукашэнку, замест таго каб толькі глядзець на ягоныя выбрыкі.

У гэтай сітуацыі дасведчаным палітыкам самых розных партый варта забыцца пра свае ўласныя амбіцыі і крыўды адзін на аднаго і аб'яднацца для таго, каб супольна вялікімі сіламі выкарыстоўваць сітуацыю, якая склалася ў Беларусі, і патрабаваць перамен ва ўнутранай палітыцы дзяржавы. Нягледзячы на запалохванні, суды і нават арышты, мне здаецца, што ўлада праяўляе сваю слабасць, як ніколі раней», - адзначыў актывіст.

Апошнія навіны