BE RU EN

У РФ знішчылі больш за 76 тон польскіх прадуктаў, якія прыбылі з Беларусі

  • 23.03.2017, 20:10

Больш за 76 тон санкцыйных яблыкаў, пекінскай капусты і шампіньёнаў знішчана ў Смаленскай вобласці.

Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» галоўны дзяржаўны мытны інспектар Смаленскай мытні Уладзімір Сафонаў.

«На палігоне цвёрдых бытавых адходаў у Рудзенскім раёне знішчана чатыры партыі санкцыйных тавараў агульнай вагой больш за 76 тон: дзве партыі яблыкаў, партыя пекінскай капусты і партыя шампіньёнаў. Краінай іх паходжання, згодна з маркіроўкай на тары, з'яўляецца Польшча», - паведаміў В. Сафонаў.

Ён адзначыў, што тавары ўвозіліся ў Расею з Беларусі аўтамабільным транспартам без суправаджальных дакументаў.

«У дачыненні да перавозчыкаў Смаленскай мытняй распачатыя справы аб невыкананні забарон і абмежаванняў пры ўвозе тавараў (арт.16.3 Каап РФ). Пасля сканчэння расследавання будзе вызначаная мера адказнасці парушальнікаў», - сказаў Сафонаў.

З пачатку 2017 года Смаленская мытня знішчыла 37 партый санкцыйных тавараў агульнай вагой больш за 740 тон, удакладніў ён.

Апошнія навіны