BE RU EN

Каралева Вялікай Брытаніі ўхваліла закон аб Вrexit

  • 16.03.2017, 14:27

Раней законапраект быў ухвалены абедзвюма палатамі брытанскага парламента.

Каралева Вялікай Брытаніі Елізабэт II падпісала законапраект аб пачатку працэдуры выхаду краіны з Еўразвязу, паведамляе bbc.com.

Раней на гэтым тыдні законапраект аб прывядзенні ў дзеянне Артыкулы 50 Лісабонскай дамовы быў канчаткова ўхвалены абедзвюма палатамі брытанскага парламента.

Згодна з Артыкулам 50 Лісабонскай дамовы, кожная краіна - чалец Еўразвязу мае права прыняць пастанову пакінуць яго. Для гэтага неабходна фармальна паведаміць пра гэтую пастанову ў Еўрапейскую Раду і пачаць працэс перамоваў.

Апошнія навіны