BE RU EN

Расея пацвярджае значнае скарачэнне паставак нафты ў Беларусь

  • 14.03.2017, 20:12

РФ плануе паставіць у Беларусь чатыры мільёны тон нафты ў II квартале.

Расея ў II квартале 2017 года плануе захаваць пастаўкі нафты ў Беларусь на ўзроўні I квартала.

«Пакуль ніякіх змяненняў у графік паставак нафты ў Беларусь у параўнанні з I кварталам няма - 4 млн т», - паведаміў vedomosti.ru першы намеснік міністра энэргетыкі Расеі Аляксей Тэкслер.

У 2016 годзе Расея, згодна з першапачатковымі дамоўленасцям, павінна была паставіць у Беларусь 24 млн тон нафты. У першай палове года ў краіну штоквартальна паступала амаль 5,5 млн тон нафты. Аднак з другога паўгоддзя пастаўкі былі скарочаныя — спачатку да 3,5 млн тон на квартал, а ў чацвёртым квартале — да 3 млн тон.

Апошнія навіны