BE RU EN

Сяргей Міхалок рыхтуе творчы вечар

  • 13.03.2017, 11:57

Сяргей Міхалок прэзентуе ў Беларусі сольную акустычную праграму «Зорачкі».

Выступ музыкі адбудзецца 8 ліпеня на хутары «Шаблі» ў фармаце творчай сустрэчы, з вершамі і апавяданнямі, песнямі «Ляпісаў» і Brutto пад гітару, а таксама з пытаннямі ад публікі, паведамляе Еўрарадыё.

«Сваімі песнямі я нікога не вучу. Для мяне гэта проста магчымасць зафіксавацца эмацыйна ў гэты перыяд часу, а потым праз нейкі час паспрабаваць узгадаць, якім я быў раней», ― кажа Сяргей Міхалок.

Разам з Сяргеем на сцэну выйдуць музыкі Brutto - Павел Трацяк і Лэфт! Першыя такія акустычныя выступы музыкі прайшлі ва Украіне. Квіткі на канцэрт у Кіеве былі цалкам перададзеныя за 54 хвіліны.

Першая партыя квіткоў на беларускі канцэрт паступіла ў продаж 13 сакавіка а 10 гадзіне раніцы. Прадавацца яны будуць у «Тэатральна-канцэртнай касе» Менску на вуліцы Калініна, 5, а таксама праз сістэму ticketpro.by

Інфалінія: +375 17 3950565; +375 33 6555596.

Апошнія навіны