BE RU EN

Brutto прэзентавалі песню на словы Сяргея Жадана па-беларуску

  • 1.03.2017, 10:49

Гурт Brutto прэзентаваў на сваім канале ў Youtube новы кліп «Рокі».

Песня напісаная вядомым украінскім паэтам Сяргеем Жаданом, на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч. У здымках узяла ўдзел беларуская гімнастка Меліціна Станюта, паведамляе «Радыё Свабода».

Brutto выступае з канцэртным турам па ўсёй Беларусі. Наступныя канцэрты пройдуць у Віцебску, Магілёве і Жлобіне. 8 сакавіка гурт Сяргея Міхалка збірае «Мінск-Арэну».

Апошнія навіны