BE RU EN

Лінкявічус: Стаўленне Беларусі да БелАЭС змяншае значэнне міжнародных канвенцый

  • 28.02.2017, 18:28

Са слоў міністра замежных спраў Літвы, Беларусь маніпулюе фактамі.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус кажа, што стаўленне Беларусі да Астравецкай Беларускай АЭС (БелАЭС) змяншае значэнне міжнародных канвенцый пры развязанні супярэчнасцяў з нагоды магчымага негатыўнага ўздзеяння станцыі на навакольнае асяроддзе, піша afn.by.

«Канвенцыя Espoo і Орхуская канвенцыя – вельмі важныя інструменты, якія дапамаглі раскрыць міжнароднай супольнасці праблемы БелАЭС у галінах аховы навакольнага асяроддзя і ядзернай бяспекі», – сказаў для прэс-рэлізу міністр, які ў панядзелак сустрэўся ў Жэневе з выканаўчым сакратаром Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Крысціянам Фрысам Бахам.

Л. Лінкявічус падкрэсліў, што Беларусь пільнуецца фармалісцкага стаўлення да выканання канвенцый і пазбягае правядзення ў жыццё рэкамендацый сустрэч паміж краінамі. Міністр падкрэсліў сваё расчараванне тым, што Беларусь актыўна пазбягае канструктыўнага дыялогу аб дэталях праекта ў Астраўцы і маніпулюе фактамі.

Кіраўнік Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН падкрэсліў, што празрыстасць і дыялог з'яўляюцца аднымі з галоўных элементаў Канвенцыі Espoo і Орхускай канвенцыі, гаворыцца ў прэс-рэлізе МЗС.

6-ая сустрэча краін–чальцоў Канвенцыі Espoo ў чэрвені 2014 года рэкамендавала Беларусі запрасіць місію SEED (Site and External Events Design) МАГАТЭ, каб яна ацаніла прыдатнасць астравецкай пляцоўкі для будаўніцтва АЭС. Аднак місія SEED, якая адбылася ў студзені гэтага года, не дала ацэнку магчымым даследаванням пляцовак, крытэрам іх выбару і іх прыдатнасці для будаўніцтва АЭС, бо Беларусь не папрасіла аб правядзенні гэтай часткі місіі.

Апошнія навіны