BE RU EN

Facebook заблакаваў рахунак дарадцы Пуціна ў пытаннях інтэрнэту

  • 22.02.2017, 20:37

Адміністрацыя сацыяльнай сеткі не выключае, што можа заблакаваць рахунак Германа Кліменкі назаўжды.

Дарадца прэзідэнта Расеі ў пытаннях інтэрнэту Герман Кліменка паведаміў аб блакаванні сваёй старонкі ў сацыяльнай сетцы Facebook. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ва «ВКонтакте».

«ФБ забаніў мяне і пераходжу ў «ВКонтакте». Прашу паведаміць фрэндам у ФБ», — гаворыцца на старонцы дарадцы прэзідэнта РФ.

Кліменка таксама апублікаваў скрыншоты паведамленняў ад адміністрацыі Facebook, у якіх гаворыцца, што сацыяльная сетка заблакавала ягоны доступ да публікацыі матэрыялаў на тры дні. У паведамленні адзначаецца, што калі Кліменка прадоўжыць публікацыю матэрыялаў, якія парушаюць чые-небудзь правы або законы, то доступ да публікацыі матэрыялаў або старонка могуць быць заблакаваныя назаўсёды.

Апошнія навіны